Чорны сьпіс
|
|
| |
«Минский курьер»
Менская гарадзкая газэта. У № 101 ад 18.05.2007 журналісты Максім ЯГОРАЎ і Ірына ВАСІЛЬЕВА ў чатырох агрэсіўных артыкулах пайшлі ў наступ на менскі гей–клюб «Люцік» (які быў змушаны неўзабаве зачыніцца), вэб–бачыны і ан–ляйн знаёмствы сэксменшасьцяў. |
|
|
|
| |
Ганчарэнка Вячаслаў
Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё». 3 траўня 2008 г. накіраваў ад імя вернікаў царквы ліст міністру адукацыі А.М. Радзькову з выражэньнем занепакоенасьці хрысціянаў тым, што ў красавіку–траўні ў Беларусі праходзіць месяц мерапрыемстваў «па паніжэньні ўзроўню гамафобіі ў Беларусі. |
|
|
|
| |
Давыдзька Генадзь Браніслававіч
Чалец Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы й навукова–тэхнічным прагрэсе. У чэрвені 2007г. прапанаваў у заканадаўчым парадку забараніць асобам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі ўсынаўляць дзяцей. |
|
|
|
| |
Дашкевіч Зьміцер
Лідар незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» «Я магу ставіцца так, што самі гамасэксуалісты — гэта ўжо ёсць гвалт, гвалт над маральлю, над чалавечай сутнасьцю, у цэлым над усім здаровым, што можа толькі быць у грамадзтве». Дашкевіч ухваляе гамафобію ў сваіх інтэрвію. |
|
|
|
| |
Кашэнкова Лілія Васільеўна
Чалец Сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы й навукова–тэхнічным прагрэсе. У чэрвені 2008 г. выступіла з прапановай забараніць працаваць зь дзецьмі асобам нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі, сьцвярджаючы, што “ад такіх людзей зыходзіць небясьпека для навакольных”. |
|
|
|
| |
Кучынскі Віктар Францэвіч
Чалец Сталай камісіі Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па аграрных пытаньнях; Кобрынская выбарчая акруга № 11. У 2005 годзе сп. Кучынскі цалкам сур′ёзна прапанаваў увесьці, як у Савецкім Саюзе, крымінальную адказнасьць за гомасэксуалізм, аднак сустрэў супярэчаньні нават з боку кіраўніцтва МУС. |
|
|
|
| |
Севярынец Павел
Актывіст хрысьціянска–дэмакратычнага руху. На прапанову Севярынца Беларуская Ліга Лямбда не змагла прыняць удзел у Кангрэсе моладзевых арганізацый. Таксама Севярынец ухваляе дыскрымінацыю сэксуальных меншасьцяў у сваіх інтэрвію. |
|
|
|
| |
Фінькевіч Артур
«Малады фронт» Публічна абражае геяў праз СМІ: назваў гомасэксуалаў «вырадкамі» ў сваім інтэрвію Радыё «Свабодзе». Ухваляе дыскрымінацыю гомасэксуалаў у сваіх інтэрвію. |
|
|
| » Глядзець архіў падзела Чорны сьпіс » |