Беларусь і Расея правядуць Славянскі гей–парад у дзень фіналу «Эўрабачаньня» у Маскве 16 траўня 2009 года
Навіны. Беларусь.
18 лістапада 2008 а 411.
Сяргей.
На працягу трох дзён з 14 па 16 лістапада расейскія і беларускія гей–актывісты правялі ў сталіцы Беларусі Менску першую міжнародную сустрэчу, накіраваную на аб′яднаньне высілкаў у барацьбе з гамафобіяй у дзьвух дзяржавах, падчас якой было прынята рашэньне аб стварэньні руху Славянскага гей–прайду, першае шэсьце якога пройдзе ў Маскве ў дзень фіналу конкурсу «Эўрабачаньне» 16 траўня 2009 года.
Расейскія актывісты з праваабарончага ЛГБТ–праэкту GayRussia.Ru і Аргкамітэту Маскоўскага гей–прайду Мікалай Аляксееў, Юрый Гаўрыкаў, Антон Суцягін і Ксенія Прылепская правялі ў Менску трохдзённы сэмінар зь беларускімі актывістамі з праэктаў Gay.By і Gayby.Org, Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе, а таксама Камісіі па правах ЛГБТ Беларускай Партыі «Зялёныя».
Аб′яднальны сэмінар быў скаардынаваны з расейскага боку арганізатарам Маскоўскага гей–прайду Мікалаем Аляксеевым, а зь беларускага боку лідэрам Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе Сяргеем Андросенкам.
Мікалай Аляксееў заявіў у мінулыя выходныя, што «ужо на працягу году мы шукаем магчымасьцяў супрацоўніцтва зь беларускімі гей–актывістамі, але да цяперашняга часу мы думалі, што мясцовыя актывісты не былі гатовыя да публічных акцыяў».
Па словах Мікалая Аляксеева, «паваротным момантам для нас стаў мінулы месяц, калі каля 20 гей–актывістаў выйшлі на вуліцы Менску, каб правесьці несанкцыянаванае ўладамі гей–шэсьце. Для нас гэта быў сыгнал».
Падчас мерапрыемстваў мінулых выходных у Менску актывісты прынялі рашэньне аб′яднаць намаганьні ў арганізацыі публічных мерапрыемстваў у Расеі і Беларусі.
Першым прынятым рашэньнем стала тое, што Маскоўскі гей–прайд, які праводзіцца кожны год з траўня 2006 году, стане ў будучым годзе Славянскім гей–прайдам. Беларускія гей–актывісты прыедуць у Маскву ў сярэдзіне траўня будучага году, каб прыняць удзел у мерапрыемствах прайду, у тым ліку ў шэсьці ў дзень фіналу «Эўрабачаньня» 16 траўня.
Лідэр Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе Сяргей Андросенка заявіў, што «у 2010 годзе мы паспрабуем правесьці Славянскі гей–прайд у Менску. Гэта будзе наша чарга праводзіць мерапрыемства».
Падчас сэмінару ў Менску актывісты ўзгаднілі ліст на імя беларускага Прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, у якім яны запатрабавалі раўнапраўя для сэксуальных меншасьцяў у Беларусі. Яны папрасілі прадстаўнікоў Адміністрацыі кіраўніка беларускай дзяржавы аб сустрэчы. Ліст быў таксама накіраваны на імя старшыні Эўрапейскай Камісіі Хасэ Мануэля Баррозу.
Актывісты праэкту GayRussia.Ru абяцалі беларускім калегам дапамогу і доступ да сваіх кантактаў і досьледу ў лабіяваньні правоў геяў і лесьбіянак.
У бліжэйшы час актывісты двух краінаў плянуюць пачаць лабісцкую кампанію ў Эўрапейскім Парлямэнце, патрабуючы, каб Эўрапейскі Саюз уключыў пытаньні правоў сэксменшасьцяў у перамовы з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.
На мінулым тыдні Эўрапейская Камісія накіравала сваю дэлегацыю ў Менск, каб абмеркаваць перспектывы разьвіцьця адносінаў паміж Эўрапейскім Саюзам і Беларусьсю.
Па словах Мікалая Аляксеева, «мы дапаможам беларускім калегам наколькі мы толькі зможам. У нашых краінах гей–рух патрабуецца ў мужнасьці значна больш, чым у грашах. Як толькі вы выдаткоўваеце грошы расейскім арганізацыям, гэта заўсёды сканчаецца лаянкамі і сваркамі».
Сяргей Андросенка заявіў, што «у апошнія тры гады Мікалай Аляксееў і яго група пасьпяхова прыцягнулі ўвагу да геяў і лесьбіянак у Расеі. Мы сачылі за іх актыўнасьцю празь Інтэрнэт. Мы радыя, што змаглі сустрэцца з тымі, хто разгарнуў плякат насупраць вокнаў маскоўскай мэрыі».
Па словах Сяргея Андросенкі, «у цэлым мы можам шматлікаму навучыцца ад актывістаў у іншых краінах. Ніхто ніколі не прыязджае ў Беларусь. Гэты напрамак не так прывабны для замежнікаў».
Мікалай Аляксееў адзначыў, што «улічваючы тое, што Беларусь не зьяўляецца чальцом Рады Эўропы, гомасэксуалы краіны не знаходзяцца пад абаронай Эўрапейскай канвенцыі аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод. Для нас у Расеі сытуацыя некалькі іншая, паколькі мы маем вялікія шанцы выйграць усё 165 спраў супраць Расеі ў Страсбургскім судзе. Беларусы ня могуць зьвярнуцца ў Эўрапейскі Суд».
Па словах арганізатара Маскоўскага гей–прайду, «паколькі ЭС толькі нядаўна адмяніў забарону на ўезд высокапастаўленых беларускіх службоўцаў, мы лічым, што рэжым шмат разоў падумае, перш чым кідаць выклік ЭС па пытаньні правоў геяў і лесьбіянак».
Аляксееў падкрэсьліў: «Калі б расейскім палітыкам было забаронена лётаць у Ніцу або Куршевель, яны бы сталі першымі, хто прыняў бы ўдзел у арганізацыі гей–прайду. Шматлікія зь іх праводзяць большасьць часу за мяжой, чым у Расеі».
Нагадаем, што ў 1997 годзе, падчас прэзыдэнцтва Барыса Ельцына й Аляксандра Лукашэнкі, Расея і Беларусь склалі канфедэратыўны саюз паміж Расеяй і Беларусьсю. Саюз уключае сумесны парлямэнт, прадугледжвае ратацыю кіраўнікоў саюзнай дзяржавы, вольны візавы і мытны рэжымы, а таксама шэраг эканамічных дамоваў у сфэры падаткаў і свабоды перамяшканьня.
Паводле
Gayrussia.ru