Беларускія ЛГБТ–актывісты прынялі ўдзел у адным мерапрыемстве з правымі радыкаламі
Навіны. Беларусь.
19 лістапада 2008 а 1019.
Сяргей.
18 лістапада актывісты Беларускай ініцыятывы за сэксуальнае і гендэрнае раўнапраўе Сяргей Андросенка, Сяргей Прайд і Паліна Ліхадзіеўская прынялі ўдзел у сэмінары «Ці маюць права на існаванэне радыкальныя арганізацыі?», які праходзіў у Міжнародным адукацыйным цэнтры і арганізаваным Беларускім Хельсінскім Камітэтам.
Акрамя прадстаўнікоў сэксуальных меншасьцяў у мерапрыемстве прынялі ўдзел актывісты правых радыкальных рухаў Белая Воля, Правы Альянс, Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя, Малады Фронт, былы галоўны рэдактар часопісу «Тэакратыя». Тэма дыскусіі была трохі адхіленая ад праграмы, складзенай арганізатарамі, па зьбегу акалічнасьцяў, зьвязанага з удзелам у мерапрыемстве гомасэксуалаў. На мерапрыемстве была закранутая тэма гомасэксуалізму, якая была вельмі абмяркоўваемая на працягу ўсяго мерапрыемства. Зразумела, што гомасэксуалізм адназначна быў асуджаны актывістамі правых рухаў, тым ня менш гэта не перашкодзіла гей–актывісту Сяргею Андросенка выказаць пазыцыю ініцыятывы, якую ён прадстаўляў, па шэрагу пытаньняў.
Актывіст праварадыкальнай арганізацыі «Правы Альянс»: «Малады чалавек, (мае на ўвазе гей–актывіста Сяргея Андросенку — рэд.) вядома, прыйшоў і дабіўся свайго — усе абмяркоўваюць гомасэксуалізм».
Падтрымку ў праве на раўнапраўе можна было пачуць ад экспэртаў–юрыстаў, праваабаронцаў, якія таксама прысутнічалі на мерапрыемстве.
Пасьля мерапрыемства актывіст беларускага ЛГБТ–руху Сяргей Андросенка даў камэнтар тэлеканалу «БелСат» і радыё «Рацыя».
«Мы, прадстаўнікі руху за правы сэксуальных меншасьцяў, не павінны баяцца прыходзіць на мерапрыемствы да нашых апанэнтаў. Мы павінны ісьці да іх, мы павінны стукацца да іх у дзьверы, мы павінны спрабаваць распавесьці ім аб гомасэксуалізме то, чаго яны ня ведаюць.
Удзел у гэтым мерапрыемстве ўпэўніў мяне ў тым, што фобіі правых радыкалаў выкліканыя ў першую чаргу тым, што яны нічога ня ведаюць аб гомасэксуалізме, яны прытрымліваюцца даўно вядомых стэрэатыпаў. Я чуў абсалютна непісьменныя і сьмешныя абвінавачваньні ў адрас такіх людзей, як я, у адрас гомасэксуалаў.
Я ацэньваю наш удзел у мерапрыемстве дадатна, гэта вельмі добра, што мы і нашыя апанэнты змаглі ўбачыць адзін аднаго ў твар і пагутарыць. Мы працягнем шырокую прэзэнтацыю ЛГБТ–руху ў мерапрыемствах рознай скіраванасьці. І, вядома, мы дзякуем Беларускаму Хельсінскаму Камітэту за запрашэньне на ўдзел у сэмінары.
»
— пракаментаваў удзел у мерапрыемстве Сяргей Андросенка