18 студзеня — Апублікаваная Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту «Гамафобія ў Эўропе»
 
Каляндар артыкулаў:
Навіны
Абярыце дату
 
Навіны беларускіх геяў, лесбіянак і трансух

 

Белорусский портал геев, лесбиянок, бисексуалов и транссексуалов, гей новости Беларуси, гей афиша Беларуси, аналитика,  видео, доска гей-объявлений

 

Шоу «Поющие Королевы»

 

Кнігі ў продажы

 

Кватэра на суткі й гадзіны парам м+м і ж+ж

 
 

Беларускі сайт геяў, лесьбіянак і транссэксуалаў Gayby.org

 

ГЕСПЕР праанкетаваў сваіх наведвальнікаў

ГЕСПЕР праанкетаваў сваіх наведвальнікаў

Навіны. Беларусь.
10 лістапада 2008 а 447.
Сяргей паводле Gespre.by.

Больш паўгады праводзілася анкетаваньне наведвальнікаў бачыны gesper.by, якая належыць арганізатару зачыненых прыватных вечарынаў для гомасэксуалаў у Менску. Як сьцвярджае адміністрацыя бачыны, на пытаньні адказала больш за 1000 чалавек. Вынікі дасьледаваньня дазваляюць зрабіць наступныя высновы:

80% наведвальнікаў Геспера маюць узрост ад 18 да 27 гадоў, 18% — ад 27 да 40 гадоў і 2% — ад 40 гадоў і старэй.

Каля 36% наведвальнікаў працуюць службоўцамі, 30% — зьяўляюцца студэнтамі вышэйшых навучальных установаў, 17% — прадпрымальнікі.

68% наведвальнікаў Геспера зьяўляюцца мужчыны і 38% — маладзіцы.

З 714 мужчын, якія адказалі на пытаньне аб даўжыні свайго чэлясу, у 20% даўжыня сябра складае ад 14 да 16 см, 24% маюць даўжыню ад 16,1 да 18 см, 15% — ад 18,1 да 20 см, 8,5% — ад 22см.

78% апытаных пражываюць у Менску і Менскай вобласьці.

56% апытаных маюць сталую працу, зь іх 16% маю дадатковыя крыніцы прыбытку, 44% — студэнты, зь іх 26% ужо працуюць.

Сярэдні ўзровень прыбытку наведвальнікаў Геспера складае 251–350 эўра.

На грамадзкіх відах транспарту (трамваі, тралейбусы, аўтобусы і мэтро) езьдзіць 41% апытаных, у 19% маецца свой аўтамабіль, 18% аддаюць перавагу маршрутным таксі, 10% карыстаюцца паслугамі таксі і 12% ходзяць пешкі.

76% наведвальнікаў Геспера прытрымліваюцца вольных поглядаў на каханьне, зь іх першы сэксуальны досьлед з мужчынам быў ва ўзросце 17–18 гадоў у 41%, 19–21 года — у 27 %, 22–25 гадоў — у 22%, пасьля 26 гадоў — у 10%.

Геаграфія наведваньня начных клюбаў у наведвальнікаў бачыны gesper.by даволі разнастайная. Гэта і радуе, г.зн..людзі не зацыкляюцца на нейкім вызначаным месцы і жадаюць ведаць аб усіх навінах забаўляльнай індустрыі г.Менску.

Сярод наведвальнікаў бачыны найболей папулярнымі клубамі зьяўляюцца «Белая вежа», «Авертайм», месцы правядзеньня вечарынаў «gesper.by», «Миллениум» і «Макс–шоў». Дадзеным месцам аддадзена перавага больш 70% апытаных.

Каля 55 % апытаных пазнаюць аб вечарынах ад сяброў альбо зьяўляюцца ўладальнікамі картак.

Больш 55% апытаных разумеюць, што забаўкі зараз каштуюць ня танна і гатовыя плаціць за ўваходны квіток у клуб ад 16 да 30 тыс. рублёў.

63% наведвальнікаў бачыны любяць адпачываць у лазьнях і саўнах.

Любімымі месцамі адпачынку, сярод тых, хто ўдзельнічаў у апытаньні, зьяўляюцца эўрапейскія клюбы (20%), Крым (18%), Адрыятыка (13%), Турцыя (11%), Эгіпет (6%).

Больш 70% апытаных любяць на морах наведваць дзікія пляжы.

Паводле Gespre.by

Рэйтынг:
 (галасоў: 0)

Камэнтары

12
лістапада
2008
серада
628

Цифры, цифры, цифры.... И что из этого следует? Выводы какие? Подведите итог анкетирования

 
 
 
Для карыстаньня ўсімі сэрвісамі сайту раім Вам ўключыць cookies.
Каталог TUT.BY Rating All.BY Гей каталог
BlueSystem.Ru