Вольга КРАЎЗЭ — паэт, легенда піцерскага андэграўнду 1980–1990–х гадоў, адна з самых прыкметных асобаў расейскай лесьбі–супольнасьці. Сучасьнікі па праве клічуць яе «лесьбійскай музай». «Ё–моё» — кніга вершаў, у якой сабрана лепшае з напісанага паэтам больш за за 30 гадоў творчасьці... Калі яна ўстае на сцэне перад мікрафонам, уся напружаная, як струна на яе гітары… — гэтая фігура падаецца амаль што лесьбійскім амурам зь гітарай замест лука, і вось–вось паляцяць прама ў сэрца серабрыстыя стрэлы, якія сарваліся са струн. Аб яе вершах немагчыма гаварыць іншай мовай, акрамя як мовай паэзіі, большасьці з нас недаступнай. Таму лёгка моўчкі ўслухвацца, суперажываць, падпарадкоўвацца яе неверагоднаму майстэрству, якое доўгі час хавалася. І цяжка ад яго адарвацца…
Сьвятлана СУРГАНАВА пра кнігу Марыны ЧЭН «В этом городе фонарей»: «Калі вы адважыцеся купіць гэтую кнігу і прачытаць яе, ваш побыт ужо ня будзе ранейшым, ну, як мінімум, яна зьменіць вашыя адносіны да некаторых бакоў жыцьця, нават да тых, да якіх вы ня разу не датыкаліся… У гэтай кнізе няма забароненых тэмаў, у ёй няма межаў і прадузятасьцяў, таму, што ўсё, што ў ёй — плён перажываньняў глыбокіх і моцных пачуцьцяў, плён каханьня…» У зборнік увайшлі проза, лісты, вершы, інтэрвію, а таксама фатаграфіі, якія распавядаюць пра сяброўства і супрацоўніцтва паэта Марыны ЧЭН са Сьвятланай СУРГАНАВА.
Вольга КРАЎЗЭ, «Ё–моё», Br 15000
Сэрыя: Темные аллеи.
М.: ТАА «Квир». 2007, 150 стар., 1000 экз., ISBN 5–91108–011– 7.
Марына ЧЭН, «В этом городе фонарей», Br 15000
М.: Квир. 2007, 160 стар., 1000 экз., ISBN 9785911080085.
Продаж кніг — гэта некамэрцыйны праэкт, усе кнігі прадаюцца па кошце, па якім былі набытыя ў аўтараў, падчас іх прыезду ў Менск. Кошт адной кнігі з асабістым подпісам аўтара — 15 тысячаў беларускіх рублёў. Даведкі: +375 29 8630000.
Спасылкі, выкарыстаныя ў гэтым матэрыяле
прыезду ў Менск http://gayby.org/naviny/belarus/maryna-chen-i-volga-krauze-vystupili-u-mensku-fota-i-viziya.html
Нязьменная спасылка на гэты матэрыял http://gayby.org/naviny/belarus/knigi-krauze-i-chen-u-prodazhy-u-mensku.html
2008
чацвер
640