18 студзеня — Апублікаваная Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту «Гамафобія ў Эўропе»
 
Каляндар артыкулаў:
Навіны
Абярыце дату
 
Навіны беларускіх геяў, лесбіянак і трансух

 

Белорусский портал геев, лесбиянок, бисексуалов и транссексуалов, гей новости Беларуси, гей афиша Беларуси, аналитика,  видео, доска гей-объявлений

 

Шоу «Поющие Королевы»

 

Кнігі ў продажы

 

Кватэра на суткі й гадзіны парам м+м і ж+ж

 
 

Беларускі сайт геяў, лесьбіянак і транссэксуалаў Gayby.org

 

Мэнэджэр выбарчай кампаніі Мілінкевіча называе гомасэксуалізм — фашызмам

Мэнэджэр выбарчай кампаніі Мілінкевіча называе гомасэксуалізм — фашызмам

Навіны. Беларусь.
21 лістапада 2008 а 516.
Красунчык.

Адзін зь лідараў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Віталь РЫМАШЭЎСКІ заявіў у інтэрвію тэлеканалу «БелСат»: «Прапаганда сэксуальнай разбэшчанасьці — гэта зло, якое разбурае грамадзтва. Такое ж самае зло, як прапаганда фашызму альбо гвалту ў грамадзтве». Сп. Рымашэўскі такім чынам акрэсьліў сваё асабістае стаўленьне і стаўленьне сваёй праварадыкальнай арганізацыі да гомасэксуалізму і права гомасэксуалаў на індывідуальнасьць і свабоды. Рымашэўскі не хавае сваёй яскравай гамафобнай пазыцыі і нават ганарыцца ею.

Нашыя крыніцы ў апазыцыі даюць наступную ацэнку дзейнасьці Рымашэўскага: «Чалавек непасьлядоўны, можа без разбору крыўдзіць людзей, але пры гэтым сам вельмі крыўдлівы, калі што не па ім ён адразу пачынае псыхаваць. Шмат што можа сказаць аб Рымашэўскім і ягонае сяброўства зь Севярынцам. Вы калі–небудзь чулі прамовы Севярынца? Рымашэўскі, па–праўдзе, больш памяркоўны, але гэтакі самы агрэсіўны рэлігійны фанатык, які заўсёды забываецца на тое, што Біблія таксама кажа і аб тым што «палюбі бліжэйшага свайго, як самога сябе», а таксама аб тым, што Біблія заклікае быць паслухмянымі і памяркоўнымі. Радуе хіба тое, што такія як Севярынец і Рымашэўскі ніколі не прыйдуць да ўлады. Хутчэй гомасэксуалы пачнуць заключаць шлюбы ў Беларусі, чым Рымашэўскі стане дэпутатам».

Даведка: «Віталь РЫМАШЭЎСКІ. Некалі сябра праварадыкальнай групоўкі «Зубр», у 2001–2003 гг. сябра Прэзыдыюму Беларускай Нацыянальнай Маладзёвай Рады, у 2005–2006 гг. мэнэджэр выбарчай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча ў Менску, з 2007г. каардынатар руху «За свабоду» ў Менску. Сустаршыня Аргкамітэту БХД. Гамафоб.

Тым часам Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту «Гамафобія ў Эўропе» ад 18 студзеня 2006 года вызначае гамафобію як «ірацыянальны страх і агіду да гомасэксуальнасьці і да лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэрных людзей, заснаваных на прадузятасьці, падобнай расізму, ксэнафобіі, антысэмітызму й сэксізму». Гамафобія ў дэмакратычных краінах сьвету прыроўненая да расізму і ў шматлікіх разьвітых краінах сьвету караецца паводле закону. А згодна эўрапейскім паняткам прапаганда гамафобіі падобная ўслаўленьню вайны, гвалту і нянавісьці.

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Матэрыялы, блізкія па тэматыцы

 Беларускі ЛГБТ–рух выступае супраць прызыву адкрытых геяў з–за вялікай гамафобіі ў войску і ўжо падаў заяву на пікет Мазырскага ваенкамату

 Светлагорскае тэлебачэнне лаяльнае да геяў

 Забойства зь нянавісьці — гея забілі каля валгаградскага гей–клюбу

 Гамафобнымі выказваньнямі Рымашэўскага зацікавіўся Эўрапарлямэнт

 «McDonald′s» перастаў змагацца з гамафобіяй

 Ацкая васьмёрка ў Чорным сьпісе гамафобаў Беларусі

 У Менску былі жорстка згвалтаваныя два транссэксуалы

 Улады Санкт–Пецярбурга забаранілі правядзеньне міжнароднага ЛГБТ–кінафэстывалю «Бок–о–бок»

 Иран: президент страны продолжает заявлять об отсутствии геев в его стране, а гомосексуальные контакты караются в Иране смертью

 Па цэнтры Кіеву прайшоў Парад гамафобаў (+ візія)

 
 
Для карыстаньня ўсімі сэрвісамі сайту раім Вам ўключыць cookies.
Каталог TUT.BY Rating All.BY Гей каталог
BlueSystem.Ru