У Менску адбыўся Парад гонару–2008
Навіны. Беларусь.
11 кастрычніка 2008 а 2000.
Сяргей.
Дэвіз беларускага Параду Гонару–2008: «Умець быць! Умець любіць! Умець ганарыцца!»
11 кастрычніка 2008, у Дзень Камін–аўта, беларускія сэксуальныя меншасьці выйшлі на вуліцу адзначыць слаўную дату. Pride–parade Minsk–2008 у беларускай сталіцы сабраў прыблізна 30 удзельнікаў. Парад Гонару беларускай ЛГБТ–суполньнасьці прайшоў ад плошчы Якуба Коласа, пачалося шэсьце каля Дзяржфілярмоніі, да Кастрычніцкай плошчы й скончылася ў скверы каля Адміністрацыі Прэзыдэнта Беларусі.
Арганізатарам мерапрыемства выступіла грамадзянская ініцыятыва Беларуская ініцыятыва за сэксуальнае й гендэрнае раўнапраўе, найбуйнейшая ЛГБТ–ініцыятыва краіны. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускага АнтыФа й Сацыялістычнага супраціўленьня, якім ЛГБТ–рух Беларусі выказвае асаблівую падзяку.

Правядзеньню мерапрыемства не перашкаджалі ні ворганы аховы парадку, ні прадстаўнікі розных варожых грамадзкіх рухаў. Беларускае грамадзтва прадэманстравала гатоўнасьць да падобных мерапрыемстваў.

Віншуем беларускіх геяў, лесьбіянак, бісэксуалаў і транссэксуалаў з выхадам з падпольля!


