Зьміцер ДАШКЕВІЧ не захацеў размаўляць з АНДРОСЕНКАМ
Навіны. Беларусь.
8 ліпеня 2008 а 220.
Красунчык.
На афіцыйным прыёме ў Міжнародным адукацыйным цэнтры з нагоды візыту дэлегацыі Камітэту па правох чалавека й гуманітарнай дапамозе Германскана Бундэстагу 07 ліпеня 2008 года прысутнічалі як гей–актывісты, так і відныя актывісты «Маладога Фронту», вядомыя сваёй вельмі гамафобнай і агрэсіўнай пазыцыяй адносна сэксмяншыняў, а менавіта Зьміцер ДАШКЕВІЧ і Артур ФІНЬКЕВІЧ.
Скарыстаўшыся магчымасьцю, ЛГБТ–актывісты расказалі эўрапейскім дыпляматам аб прынцыпах «Маладога Фронту» (далей па тэксьце — МФ) й іх агрэсіўнасьці, аб тым, што сам МФ і яго сябры йдуць насуперак хрысьціянскім прынцыпам, якія прапагандуюць і дэмакратычным каштоўнасьцям, за якія так хвалююцца.
У якасьці знаку гатоўнасьці да супрацы дэмакратычнага ЛГБТ–руху з МФ гей–актывіст Сяргей АНДРОСЕНКА на ваччу ў эўрапейскіх і амэрыканскіх чыноўнікаў і дыпляматаў падышоў да Зьміцера ДАШКЕВІЧА й працягнуў руку каб павітацца. Зьміцер не павітаўся, а на прапанову пагутарыць зь Сяргеям адказаў: «Я не размаўляю з хлусамі». Сяргей прапанаваў Зьмітру абмеркаваць спрэчныя й хібныя пытаньні. Зьміцер нявыхавана зьбег ад свайго суразмоўцы. Артур ФІНЬКЕВІЧ ня вымавіў ня слова, хаця ўвесь час трымаўся побач з ДАШКЕВІЧАМ. Хлопцы палічылі культурным такім чынам ухіліцца ад размовы з гей–актывістам, які змог бы расказаць шмат цікавага й карыснага пра ЛГБТ–жыцьцё, аб якім, па–ўсім, што ДАШКЕВІЧ, што ФІНЬКЕВІЧ ведаюць небагата, таму абодва абцяжараныя стэрэатыпамі.
Замежныя дыпляматы самі дадуць ацэнку гэтаму ўчынку ДАШКЕВІЧА, які адбыўся ў іх на ваччу.
У сваёй дзейнасьці беларускія ЛГБТ–ініцыятывы займаюць аднолькава прынцыповую пазыцыю адносна «Маладога Фронту» як самай недэмакратычнай апазыцыйнай моладзевай структуры, аб чым паведамляюць пры кожнай нагодзе сваім беларускім і замежным партнэрам.