18 студзеня — Апублікаваная Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту «Гамафобія ў Эўропе»
 
Каляндар артыкулаў:
Навіны
Абярыце дату
 
Навіны беларускіх геяў, лесбіянак і трансух

 

Беларуская ЛГБТ-крама ў сеціве

 

Шоу «Поющие Королевы»

 

Кнігі ў продажы

 

Кватэра на суткі й гадзіны парам м+м і ж+ж

 
 

Беларускі сайт геяў, лесьбіянак і транссэксуалаў Gayby.org

 

Пра манернасць праз прызму беларускай лінгвістыкі і культуралогіі

Пра манернасць праз прызму беларускай лінгвістыкі і культуралогіі

Навіны. Gayby.org.
11 лістапада 2008 а 227.
Вячаслаў САВІЦКІ.

Раскажу факт з уласнага жыцця. Пры маім першым знаёмстве з хлопцам (а мне тады быў 21 год) сярод фразаў было пытанне, ці не манерны я. Ну адкуль мне было ведаць, што хлопец у дадзеным выпадку мае на ўвазе? І я, напаўправінцыйны хлопец, падумаў, што, напэўна, жадаюць мяне звадзіць у рэстаран і баяцца, што я зусім не ўмею паводзіць сябе на людзях, няправільна трымаю відэлец і лыжку. Абураны такой вось нахабнасцю з боку гарадскога жыхара, я з горда паднятай галавой адказаў: “Так! Я манерны!” На гэтым нашая размова скончылася, а я застаўся сам–на–сам са сваімі разважаннямі…

Як усё–такі змяняюцца густы ў людзей. Да караля Людовіка 14 у Францыі нават і не ведалі, што такое манеры, этыкет, не балявалі згодна парадку і цырыманіялу, напэўна, і манернасці, як з′явы ўвогуле не існавала. Напэўна, трэба пачаць з гісторыі дадзенай з′явы, а менавіта, з узнікнення самаго слова. Манеры, як з′ява, што да праўлення Людовіка 14 зусім не была пашыраная, праходзілі вельмі складаны шлях. Увогуле, этыкет стаў этыкетам праз складаную сістэму паводзін. Калі браць ад самага пачатку, то этыкет мае вытокі ў абрадах. Любыя дзеянні, якія выконвалі жрацы на абрадах, мелі пэўную паслядоўнасць. І нельга было іх парушаць ні ў якім разе. Манеры, якія мелі тыя ці іншыя жыхары пэўных плямёнаў, насілі адрознівальную функцыю. Плямёны ваўкоў елі толькі мяса, плямёны мядзведей — мёд і маліны, зрэдку падпітваючыся мяснымі прадуктамі… Усё гэта нам на сённяшні дзень здаецца вельмі дзіўным, аднак менавіта дзякуючы манерам адбывалася самаідэнтэфікацыя полавай прыналежнасці. Мужчына, як вечны дабытчык, павінен быў паводзіць сябе мужна, жанчына, як вечная захавальніца сямейнага дабрабыту, павінна была паводзіць сябе па–жаноцку. І такія ўстоі здаваліся вечнымі, непарушнымі, калі б чалавек не пачынаў сам шукаць сабе дарогі.

Чытай увесь матэрыял у падзеле НАВУКІ рубрыкі Грамадзтва

Рэйтынг:
 (галасоў: 1)

Камэнтары

11
лістапада
2008
аўторак
1200

бедны хлопчык, ня ведау другога сэнсу такога папулярнага слова, напэуна манерны як и некаторыя иншыя словы можа быць двухзначным, яким и з яуляецца, таму вытокам сэнса, менавита прывачнага слова, гомасэксуалам з яуляецца далека не людовик...:)
p.s. цяпер спадар Д. гэта ведае

Cяргей

 
 

Welcome to ILGA Europe

 
Для карыстаньня ўсімі сэрвісамі сайту раім Вам ўключыць cookies.
Каталог TUT.BY Rating All.BY Гей каталог
BlueSystem.Ru